Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:39 ]  Адказнасьць за фармаваньне новага ірацкага ўраду возьме на сябе кааліцыя


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты будуць нейкі час адыгрываць вядучую ролю ў паваеннай перабудове Йраку. У інтэрвію газэце “Лёс-Анжалес Таймс” Паўэл падкрэсьліў, што адказнасьць за фармаваньне новага ўраду возьме на сябе кааліцыя, якая змагалася ў Іраку. Паводле дзяржсакратара, Вашынгтон напэўна будзе дамагацца ад ААН шэрагу рэзалюцыяў, якія стварылі б легітымную аснову для дзейнасьці саюзьнікаў у Йраку, сфармаваньня пераходнай адміністрацыі, продажу нафты і працягу праграмы “нафта на харчаваньне”. Паўэл вітаў магчымы ўдзел НАТА ў аднаўленьні Йраку і адзначыў, што Паўночнаатлянтычная супольнасьць ня зможа ўзяць на сябе ролю лідара.
XS
SM
MD
LG