Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр запэўнілі ірацкі народ, што яго чакае воля. У часе выступу з тэлезваротам да йрацкага народу яны падкрэсьлілі, што рэжым Садама Хусэйна канчаткова зрынуты. Блэр паабяцаў, што Іракам ня будуць кіраваць ні Вялікая Брытанія, ні Злучаныя Штаты, ні Арганізацыя Аб'еднаных Нацыяў. Зварот быў запісаны раней, у часе сустрэчы ў вярхох у Бэлфасьце і перадаваўся па нядаўна створаным саюзьнікамі тэлеканалу. Паколькі ў Багдадзе няма электрычнасьці й тэлебачаньне даступнае далёка ня ўсім, зварот адначасова трансьляваўся па радыё – паведаміў Белы дом.