КІРКУК (Паўночны Йрак). На поўначы Йраку курдзкія аддзелы пры падтрымцы сілаў кааліцыі, не сустрэўшы супраціву, занялі места Кіркук. Танкі ЗША накіроўваюцца ў Масулу, каб падтрымаць курдаў, што падыходзяць да места. Саюзнае войска працягвае штурмаваць Тыкрыт – места дзе нарадзіўся Садам Хусэйн і дзе, паводле некаторых зьвестак, ён мог схавацца. Ваенны прадстаўнік ЗША гэнэрал Віктар Рэнуар заявіў, што сілаў ЗША каля Тыкрыту недастаткова, каб узяць места. Тыкрыт лічыцца цьвердзьдзю прыхільнікаў Садама Хусэйна. Мяркуецца, што менавіта там сканцэнтраваныя аддзелы рэспубліканскай гвардыі. У Багдадзе, які ад учора знаходзіцца ў руках саюзьнікаў, каля адной з мэчэцяў адбыўся бой. Загінуў марскі пэхацінец, дваццаць – параненыя.