Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:43 ]  Увядзенне ў Беларусі расійскага рубля можа быць перанесенае


МЕНСК Увядзенне ў Беларусі расійскага рубля ў якасці адзінай валюты Саюзнай дзяржавы, запланаванае на 1 студзеня 2005 года, можа быць перанесена на больш позні тэрмін. Як заявіў сёньня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, гэта можа адбыцца, калі не будуць своечасова створаны эканамічныя ўмовы, што павінны папярэднічаць увядзенню адзінай валюты. Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што зараз паразуменне паміж цэнтрабанкамі Беларусі і Расіі знаходзіцца на высокім узроўні, а нявырашаным застаецца фактычна толькі адно пытанне - адзінага эмісійнага цэнтра.
XS
SM
MD
LG