Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  У Беларусі ствараецца новы грамадска-палітычны рух


МЕНСК У Беларусі ствараецца новы грамадска-палітычны рух - "За лепшае жыццё". Ініцыятарам яго стварэння выступіла дэпутацкая група "Рэспубліка" Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У склад аргкамітэта "За лепшае жыццё" уваходзяць дэпутаты Валерый Фралоў, Уладзімір Парфяновіч, Сяргей Скрабец, прэзідэнт міжнароднага аб'яднання "Дзелавая ініцыятыва" Міхаіл Марыніч, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Лявонаў, прафсаюзныя лідэры Аляксандр Бухвостаў і Генадзь Быкаў ды шэраг іншых грамадскіх дзеячаў. На думку кіраўніка аргкамітэта Валерыя Фралова, новы рух стане "сур'ёзнай палітычнай сілай" у Беларусі. Ён таксама можа стаць цэнтрам беларускай апазіцыі, лічыць дэпутат.Арганізатары "За лепшае жыццё" не выключаюць, што з цягам часу рух можа трансфарміравацца ў палітычную партыю.
XS
SM
MD
LG