БАГДАД. У Багдадзе працягваецца масавае марадзёрства. Сотні жыхароў сталіцы спусташаюць дзяржаўныя будынкі і прыватныя дамы сям’і і атачэньня Садама Хусэйна. Разрабаваныя міністэрствы транспарту й нафты, а таксама пасольства Нямеччыны й Францускі культурны цэнтар ірацкай сталіцы. Учора дзясяткі людзей зь бедных шыіцкіх к4варталаў вынесьлі мэблю і абсталяваньне з будынкаў нацыянальнай службы бясьпекі, прадстаўніцтва ААН і Алімпійскага камітэту Йраку, які ўзначальваў малодшы сын Хусэйна – Ўдай. Пазьней, будынак камітэту быў падпалены. Паступаюць паведамленьні пра марадзёрствы зь іншых ірацкіх местаў, якія перайшлі ў рукі кааліцыі.