Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Вялікая Брытанія шукае дыялёгу з Сірыяй і Йранам


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія хоча распачаць дыялёг з Сырыяй і Йранам у праблеме Йраку. Сёньня ў брытанскім парляманце міністар замежных справаў Джэк Стро заявіў, што Дамаск і Тэгэран могуць узяць удзел у будаўніцтве новага Йраку. Паводле Стро, на працягу йрацкага канфлікту ён падтрымліваў сувязі са сваім іранскім калегам Камалем Харазі. Міністар спадзяецца, што Сырыя адмовіцца ад ранейшай палітыкі й укладзе свой даробак ва ўмацаваньне стабільнасьці ў рэгіёне. Сёньня ж дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што папярэджаньні, зробленыя раней Сырыі й Ірану у сувязі зь іхнай магчымай ваеннай падтрымкай рэжыму Садама Хусэйна, ня варта ўспрыймаць як пагрозу пачаць вайну.
XS
SM
MD
LG