Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:21 ]  У Нямеччыне сканфіскаваная маёмасьць іслямістаў. Арыштаваных няма


БЭРЛІН. Сёньня ў Нямеччыне паліцыя правяла шыракамаштабную апэрацыю з мэтай спыніць дзейнасьць забароненай іслямскай групоўкі “Хэзб ут-Тахрыр”. Ператрус праходзіў у адзінаццаці з шаснаццаці земляў ФРГ, на больш як 80 аб’ектах. Сканфіскаваная вялікая колькасьць кампутараў, банкаўскіх дакумэнтаў і прапагандысцкіх матэрыялаў. Затрыманых няма. Улады Нямеччыны ўнесьлі “Хэзб ут-Тахрыр” у сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў у сёлетнім студзені.
XS
SM
MD
LG