62ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў заявіў, што неўзабаве адбудзецца нацыянальная канфэрэнцыя ў справе фармаваньня структуры новага часовага ўраду Іраку. У ёй, паводле Строў, возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх групаў ірацкага грамадзтва з мэтай прыйсьці да згоды наконт пераходнага ўраду. Міністр таксама адзначыў, што амэрыкана-брытанская кааліцыя будзе працаваць сумесна з ААН у гэтай праблеме. Тым часам дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў у інтэрвію газэце "Los Angeles Times", што ЗШ будуць мець вядучую ролю ў аднаўленьні пасьляваеннага Іраку. Міністры замежных справаў Японіі і Нямеччыны сёньня заклікалі да прыняцьця адмысловай рэзалюцыі ААН у справе пасьляваеннай адбудовы Іраку.