ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Арганізацыі экспарцёраў нафты (АПЕК) Абдула Хамад бін Ацція заявіў, што аднаўленьне продажу ірацкай нафты павялічыць насычанасьць сусьветных рынкаў. Лішак нафты толькі падвоіцца, калі выраб паліва Нігерыяй вернецца да нормы і Ірак цалкам адновіць нафтавую вытворчасьць. Ацція заявіў, што АПЕК павінна прадухіліць катастрафічнае падзеньне коштаў на паліва.