Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  28 дзяцей загінулі падчас пажару ў Махачкале


МАСКВА. 28 дзяцей загінулі сёньня ўначы падчас пажару ў Махачкале ў будынку інтэрнату для глуханямых дзяцей. Звыш ста дзяцей атрымалі апёкі і атручаньні ўгарным газам. Узрост ахвяраў – ад 8 да 14 гадоў. Глуханямыя дзеці не маглі пачуць крыкаў “пажар”, таму выхавацелі вымушаныя былі будзіць кожнага паасобку. Асноўная вэрсія пажару – абрыў электраправодкі з наступным замыканьнем. Гэта ўжо другое трагічнае здарэньне ў школах Расеі ў гэтым тыдні. Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў аддаў загад неадкладна праверыць супрацьпажарную бясьпеку ў школах па ўсёй краіне.
XS
SM
MD
LG