Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:26 ]  Ірацкія сілы ў Каіме могуць весьці ракетны абстрэл суседніх краінаў


КАТАР. Амэрыканскі брыгадны гэнерал Вінцэнт Брукс паведаміў, што адмысловыя амэрыканскія злучэньні атакавалі ірацкія пазыцыі каля гораду Каім на захадзе краіны на мяжы Іраку з Сыріяй. Гэнерал заявіў, што ірацкія сілы ў горадзе маюць магчымасьць запусьціць ракеты па тэрыторыі Савудаўскай Арабіі і Ярданіі. Гэнэрал-маёр паветраных сілаў ЗША Віктор Рэнуарт паведаміў, што горад Каім знаходзіцца ў раёне, у якім была выпушчаная найбольшая колькасьць ракетаў клясу “зямля-зямля падчас вайны ў Пэрсіцкай затоцы 1991 году.
XS
SM
MD
LG