БЭРЛІН. Нямецкая паліцыя сёньня правяла шырокамаштабную апэрыцыю ў рамках спыненьня дзейнасьці забароненай іслямскай групоўкі “Хізб-ут-Тахрыр”. Паліцыянты правялі рэйд і абшукалі звыш 80 будынкаў у 11 з 14 фэдэральных земляў Нямеччыны. Паводле міністэрства ўнутраных справаў, канфіскаваная значная колькасьць кампутараў, банкаўскіх дакумэнтаў і прапагандысцкіх матэрыялаў.