БЭРЛІН. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс адхіліў ідэю агульнай замежнай палітыкі Эўразьвязу. У сёняшнім нумары нямецкай газэты "Frankfurter Allgemeine" Клаўс заявіў, што, на ягоную думку, агульная эўрапэйская замежная палітыка была б небясьпечнай. Паводле прэзыдэнта Чэхіі, такая палітыка можа ўспрымацца як супрацьвага: на адным баку – Эўропа, а на іншым – ЗША. Клаўс сёньня правёў у Бэрліне перамовы з нямецкімі кіраўнікамі.