ТАЛІН. Сёньня новы кабінэт Эстоніі на чале з 36-гадовым лідарам партыі “Рэспубліка” Юханам Партсам прынёс прысягу ў парлямэнце і пачаў выкананьне сваіх абавязкаў. Чальцы Кабінэту выклалі дэпутатам свае погляды па ўнутраных і міжнародных праблемах. Новы ўрад складаецца з кааліцыі трох партыяў, якія маюць 60 са ста аднаго месцаў у парлямэнце.