БАГДАД. Цэнтар Багдаду знаходзіцца пад поўным кантролем войска Злучаных Штатаў, але ў некаторых частках места ўсё яшчэ чуваць спарадычная страляніна. Марскія пэхацінцы ўсталявалі на вуліцах блёк-пасты. Вайскоўцы 3-яй пэхотнай дывізіі ЗША захапілі будынкі, у якіх знаходзіліся спэцслужбы Йраку. У той самы час вайсковае кіраўніцтва Злучаных Штатаў папярэджвае, што вайна далёка ня скончаная. Адданае Садаму Хусэйну войска ўтрымлівае месты Масул, Кіркук і Тыкрыт на поўначы краіны. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што сябры вышэйшага ірацкага кіраўніцтва бягуць у Сырыю, якая працягвае дваць рэжыму дапамогу, у тым ліку й ваенную.