Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  У Афганістане йдзе бой паміж урадавым войскам і аддзелам талібаў


КАБУЛ. На усходзе Афганістану ўрадавае войска ўступіла ў бой з аддзелам ацалелых талібаў. Як паведаміла афганскае тэлебачаньне, міністар Аманула, які раней кіраваў памежнай службай талібаў, быў забіты ля места Аргун, прыкладна за 175 кілямэтраў ад Кабулу. Разам зь ім забітыя яшчэ чатыры чалавекі. Паступаюць паведамленьні і пра баі на поўначы Афганістану паміж дзьвюма групоўкамі даўных супаратаў – узбэцкага камандзіра Рашыда Дустума і Аты Мухамэда. Абодвы зьяўляюцца сябрамі цяперашняга ўраду Афганістану.
XS
SM
MD
LG