КІЕЎ. Кіеўскі апэляцыйны суд прызнаў неабгрунтаванымі абвінавачаньні супраць былога віцэ-прэм'ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі. У сакавіку раённы суд Кіеву даў пракуратуры дазвол узбудзіць супраць Цімашэнкі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў хаваньні валютных прыбыткаў, прыўлашчаньні дзяржаўных сродкаў і хабарніцтве. Сама Цімашэнка называе абвінавачаньні сфабрыкаванымі і палітычна матываванымі.