Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае крызыс вакол ядзернай праграмы КНДР


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада Бясьпекі, на закрытым паседжаньні абмяркоўвае крызыс вакол ядзернай праграмы КНДР. Паседжаньне праводзіцца на просьбу Злучаных Штатаў, якія дамагаюцца санкцыяў супраць Паўночнай Карэі, паколькі Пхэньян выйшаў з дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі і выгнаў міжнародных экспэртаў. Расея і Кітай лічаць, што санкцыі пацягнуць за сабой эскаляцыю канфлікту. Улады КНДР па-ранейшаму патрабуюць простых перамоваў са Злучанымі Штатамі і папярэджваюць, што санкцыі будуць разглядацца як «падрыхтоўка да вайны».
XS
SM
MD
LG