ВАШЫНГТОН. У сыботу, у ваколіцах ірацкага места Насырыя пройдзе сустрэча прадстаўнікоў ЗША й Іраку, у часе якой будзе абмяркоўвацца склад паваеннага ўраду краіны. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні, які падкрэсьліў, што ў сустрэчы будуць браць удзел дэлегаты з усіх рэгіёнаў Іраку.