Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  7 тысячаў 300 ірацкіх вайскоўцаў трапілі ў палон да саюзьнікаў

ВАШЫНГТОН. Паводле вайсковага кіраўніцтва ЗША, прынамсі 7 тысячаў 300 ірацкіх вайскоўцаў трапілі ў палон да саюзьнікаў. Усе палонныя будуць адпраўленыя ў адмысловы лягер, створаны ў ваколіцах места Ум-Касар, на поўдні Йраку. Лягер разьлічаны на 50 тысячаў чалавек. Аднак, вайскоўцы ЗША падкрэсьліваюць, што дабраахвотна здаліся ў палон нямногія.
XS
SM
MD
LG