РЫГА. У траўні ў Ірак накіруюцца латвійскія вайскоўцы. Міністар абароны Латвіі Гірт Крыстоўскіс паведаміў, што ў Ірак паедуць “два вайсковыя злучэньні”, аднак адмовіўся удакладніць, якія. Назіральнікі лічаць, што ў зону канфлікту будуць дасланыя сапёры і спэцназаўцы. Пастанову пра ўдзел латвійскіх вайскоўцаў у ірацкай вайне сойм Латвіі прыняў 20 сакавіка.