ВІЛЬНЯ Найбуйнейшы літоўскі бровар распачаў выпуск новай маркі пад назвай “Эўрапіва”, імкнучыся заахвоціць людзей прагаласаваць на рэферэдуме аб уступленьні Літвы ў Эўразьвяз 10-11 траўня. Томас Кучынскас, дырэктар найбуйнейшага ў краіне бровару “Світырыс-Утенос” паведаміў, што зьяўленьне новага гатунку піва не азначае імкненьня паўплываць на думку выбаршчыкаў. Новае піва, разьлітае ў бутэлькі, на якіх намаляваны сьцяг эўразьвязу, заўтра паступіць у продаж.