БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Харватыі Стыпе Месіч заявіў, што ягоная краіна жадае ўдзельнічаць у арганізацыі Паўдзённа-ўсходняе Эўрапейскае Супрацоўніцтва. Сустрэча ў вярхох лідараў краінаў гэтай арганізацыі праходзіць сёньня ў сэрбскай сталіцы. Прэзыдэнт Харватыі прысутнічаў на сустрэчы ў якасьці назіральніка. Кіраўнікі Сэрбіі і Чарнагорыі, Альбаніі, Баўгарыі, Румыніі, Грэцыі, Босьніі, Макэдоніі й Турэччыны, як чакецца, падпішуць дэклярацыю, у якой выкажуць імкненьне працягваць працэс рэгіянальнай інтэграцыі, маючы на мэце ўступленьне ў Эўразьвяз і НАТО.