Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Магчымасьць завозу ў Беларусь атыповай пнэўманіі павялічваецца

МЕНСК Імавернасць завозу ў Беларусь гэтак званай атыповай пнэўманіі альбо САРСУ павялічваецца разам з ростам выпадкаў гэтага захворвання ў Паўдзённа-Ўсходняй Азіі й іншых краінах. Як паведаміла кіраўніца прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Бартман, Міністэрства прыняла шэраг неадкладных прафілактычных захадаў у недапушчэнні завозу ў краіну гэтага захворвання. У прыватнасці, падрыхтавана пастанова міністэрства аб санітарнай ахове тэрыторыі Беларусі ў сувязі са зьяўленьнем САРСу. У найбліжэйшы час у дадатак да гэтага дакумэнту будзе распрацаваная інструкцыя.
XS
SM
MD
LG