Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Колькасьць памерлых ад атыповай пнэўманіі павялічваецца


ГАНКОНГ. Яшчэ два чалавекі памерлі сёньня ў Ганконгу ад гэтак званай атыповай пнэўманіі альбо САРСУ. Усяго ад часу зьяўленьня гэтай хваробы ў месьце памерлі 27 чалавек, і каля аднэй тысячы атрымалі інфэкцыю. Прадстаўнікі аховы здароўя кажуць, што колькасьць захварэлых да канца красавіка можа дасягнуць 1800. У Сынгапуры сотні людзей утрымліваюцца ў каранціне, зачыненыя школы, медыкі накіраваныя ў марскія і аэра-порты. Усяго ад атыповай пнэўманіі ў сьвеце загінула ўжо звыш ста чалавек і амаль 3 тысячы інфікаваныя.
XS
SM
MD
LG