Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  Эўрапарлямант ухваліў прыняцьцё ў Эўразьвяз 10-ці новых краінаў

СТРАСБУР. Эўрапэйскі парлямэнт сёньня пераважнай бальшынёй галасоў ухваліў прыняцьцё ў Эўразьвяз 10-ці новых краінаў. Гэта Кіпар, Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына й Славенія. Цяпер пашырэньне павінны ўхваліць парлямэнты ўсіх 15 дзяржаваў Эўразьвязу. У кожнай з 10 краінаў-кандыдатаў павінны прайсьці рэферэндумы наконт уступленьня ў Эўразьвяз. Жыхары Мальты і Славеніі ўжо выказаліся за ўступленьне. У суботу рэферэндум пройдзе ў Вугоршчыне.
XS
SM
MD
LG