АРБІЛ. Курды ў паўночнайрацкім месьце Арбіл сёньня адзначаюць падзеньне рэжыму Садама Хусэйна. Сотні чалавек запаланілі вуліцы места, выказваючы радасьць крыкамі і воплескамі. Тым часам ваенная апэрыцыя сілаў кааліцыі працягваецца на поўначы Йраку. Амэрыканскі брыгадны гэнэрал Вінцэнт Брукс паведаміў што амэрыканскі спэцназ разам з курдзкімі злучэньнямі захапілі невялікае паселішча каля места Масул, узяўшы ў палон звыш 200 іракцаў. Сілы ірацкай рэспубліканскай гвардыі па-ранейшаму займаюць пазыцыі ў паўночных гарадах Кіркук і Масул.