Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Колькі будзе працягвацца вайна ў Іраку пакуль незразумела

ВАШЫНГТОН Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што падзеі ў Багдадзе даводзяць крах цэнтральнай улады ірацкага рэжыму. Разам з тым Чэйні адзначыў, што пакуль не зразумела, колькі яшчэ можа працягвацца вайна ў Іраку. Чэйні папярэдзіў, што наперадзе ў Іраку могуць быць жорсткія баі, бо ірацкія сілы кантралююць паўночны Йрак, а таксама места Тыкрыт, у якім нарадзіўся Садам Хусэйн. Гэнеральны сакратар ААН Кофі Анан сёньня заклікаў да спакою й абароны цывільных грамадзянаў у Іраку. Савудаўская Арабія заявіла, што іракцы павінны самі стварыць новы ўрад дзяржавы, а англа-амэрыканская акупацыя павінна скончыцца як мага хутчэй.
XS
SM
MD
LG