ГАЗА. Ізраільскія вайскоўцы цягам авіяабстрэлу забілі аднаго зь лідараў Хамасу, дэпутата палестынскага парляманту і яшчэ пяць палестынцаў. Абстрэл адбыўся літаральна празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заклікаў аднавіць намаганьні дзеля завяршэньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Дзьве ці тры ракеты са зьнішчальніку Ф-16 узарвалі машыну, у якой знаходзіліся лідары Хамасу. Яшчэ адзін чалавек загінуў у выніку выбуху першай ракеты, якая ў машыну не патрапіла. Сем чалавек былі параненыя. Хамас прыгразіў Ізраілю помстай за сьмерці сваіх лідараў. Тым часам, болей за 40 палестынцаў былі параненыя ў выніку ізраільскага нападу на натоўп людзей ў горадзе Газа.