БАГДАД: Паводле амэрыканскага камандаваньня, павялічваецца прысутнасьць сілаў ЗША ў акружаным Багдадзе. Паводле генерала Стэнлея МэкКрыстала, Рэспубліканская Гвардыя Садама Гусэйна ўжо не прадстаўляе сабою істотнай баявой сілы, аднак рэжым яшчэ валодае спецыяльнымі аддзеламі званымі “ эскадронамі сьмерці” Сёньня, амэрыканскія сілы замацоўваліся ў цэнтры ірацкай сталіцы, пашыраючы сэктар, які знаходзіцца пад іхнім кантролям.
Паводле гэнерала Вінцэнта Брукса, амэрыканцы захапілі стратэгічна важны аэрапор Эль-рашыд у паўдзённа-усходнім квартале Багдаду. Брукс паведаміў, што наступ на ірацкую сталіцу вядзецца з поўначы і з поўдня. Амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што яны не напатыкаюць моцнага і арганізаванага супраціву з боку іракцаў. У цэнтральным Іраку, сілы кааліцыі пры падтрымцы авіяцыі, вядуць баі з сіламі Рэспубліканскай гвардыі каля гораду Хілла, 100 кілямэтраў ад Багдаду. Амэрыканскія самалёты бамбавалі сёньня горад Кіркук на поўначы Іраку.