БАГДАД: Амэрыканскае камандаваньне заявіла, што рэжым Гусэйна нясе адказнасьць за сьмерць трох журналістаў у Багдадзе. Тры журналісты : апэратар гішпанскага тэлеканалу Хосе Коўса і украінскі апэратар тэлеканалу Reuters Тарас Працук загінулі ў выніку абстрэлу амэрыканскімі танкамі гатэлю “Палестына”, дзе спынілася большасьць замежных журналістаў. Прадстаўнік Пэнтагону выказаў шкадаваньне з прычыны сьмерці журналістаў, аднак заявіў, што з гатэлю вёўся агонь па амэрыканскіх вайскоўцах. Таксама сёньня журналіст арабскага тэлеканалу Аль-Джазіра загінуў у выніку бамбаваньня офісу тэлеканалу ў Багдадзе. Паводле Міжнароднай Фэдэрацыі журналістаў, гэтыя інцыдэнты могуць азначаць наўмыснае паляваньне за журналістамі.