Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Брытанцы прызначылі мясцовага шэйха кіраўніком цывільнай адміністрацыі Басры

БАСРА: На поўдні краіны брытанскія вайскоўцы заявілі, што апошнія ачагі супраціву ў горадзе Басра падаўленыя, і мясцовыя жыхары вітаюць брытанскія сілы. Брытанскае камандаваньне прызначыла сёньня аднаго з пляменных старшынаў кіраўніком цывільнай адміністрацыі Басры. Аднак ў горадзе надалей працягваюцца рабункі. Учора, пасьля ад’езду брытанцаў, дзесяткі чалавек ўварваліся ў гатэль Шэратон і павыносілі найбольш дарагія прадметы. Сёньня, брытанскія вайскоўцы даставілі жыхаром гораду 10 вялізных цыстэрнаў з пітной вадою.
XS
SM
MD
LG