CЭЎЛ: КНДР сёньня абвінаваціла ЗША ў давядзеньні сытуацыі вакол карэйскай паўвыспы да мяжы вайны. Начальнік Гэнеральнага штабу паўночнакарэйскай арміі Кім Ёнг Чун заявіў, што ЗША цалкам адказныя за нежаданьне весьці непасрэдныя перамовы з КНДР. Заўтра ў Радзе Бясьпекі ААН адбудзецца дыскусія за зачыненымі дзьвярыма наконт процістаяньня вакол ядзернай праграмы КНДР. Прадстаўнікі Кітаю сёньня папярэждзілі, што дэбаты ў Радзе Бясьпекі не дапамогуць развязаць напружанасьць вакол Паўночнай Карэі. Кітай падтрымлівае заклік КНДР да наўпроставых перамоваў паміж Вашынгтонам і Пхэньянам.