Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Сілы ЗША ў Кабулі распачалі буйнамаштабную аперацыю супраць талібаў ў правінцыі Гэльманд


КАБУЛ: Камандуючы міжнароднымі сіламі бясьпекі ў Афганістане нямецкі гэнерал Норбэрт ван Хэйст паведаміў, што афганскія ўлады перахапілі ў Кабуле прынамсі чатыры цыстэрны для паліва, напоўненыя выбуховымі рэчывамі. Арыштаваныя тры чалавекі, зьвязаныя з гэтай справай. Гэнерал паведаміў, што замежныя міратворцы і афганскія ўрадавыя сілы ўзмацнілі сродкі бясьпекі ў Кабулі і на блёк-пастах вакол сталіцы. Таксама сёньня амэрыканскія вайскоўцы пачалі буйнамаштабную апэрыцыю супраць парэшткаў талібаў ў паўднёвай афганскай правінцыі Гельманд.
XS
SM
MD
LG