ГАНКОНГ. 100-й ахвярай новага вірусу САРС стала 78-гадовая жанчына, якая памерла, нягледзячы на намаганьні лекараў яе выратаваць. У Бразіліі быў з падазрэньнем на САРС гаспіталізаваны італьянец, які ляцеў з Парыжу. У Індыі першым выпадкам гаспіталізацыі з падазрэньнем на САРС стала гаспіталізацыя грамадзяніна Злучаных Штатаў, які прыляцеў у Бамбэй зь Кітаю. У Францыі было абвешчана пра другі выпадак захворваньня на САРС. Яшчэ два чалавекі ў гэтай краіне знаходзяцца ў карантэну з падазрэньнем на атыповую пнэўманію. У Злучаных Штатах у карантэне знаходзяцца 115 чалавек. У цэлым сьвеце колькасьць хворых дасягнула 2 700 . Болей за 30 краінаў абвесьцілі, што маюць выпадкі захворваньня на новую форму сьмяротна небясьпечнага вірусу.