ГАЗА. Ізраільскія войскі сёньня застралілі палестынца на Заходнім беразе Ярдану. Ізраільскае радыё працытавала словы прадстаўнікоў спэцслужбаў, што жаўнеры паспрабавалі арыштаваць гэтага палестынца, але супраціўляўся і паспрабаваў уцячы. Загіблы палестынец быў абвінавачаны Ізраілем у кіраўніцтве ўзброенай групоўкай , якая арганізавала і правяла сэрыю нападаў на ізраільскіх жаўнераў і пасяленцаў. Учора ўначы непадалёк ад габрэйскага паселішча Нэцарым быў застрэлены яшчэ адзін палестынец.