Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:26 ]  Войскi ЗША ўвайшлi ў цэнтар Багдаду

БАГДАД. Амэрыканскія войскi сёньня ўвайшлі ў цэнтар Багдаду. Яны захапілі два прэзыдэнцкія палацы Садама Хусэйна. Паводле амэрыканскiх ваенных уладаў, гэта не было сапраўдным штурмам, але дэманстрацыяй сiлы. Падчас сёньняшнiх баёў у Багдадзе загiнулi прынамсi чатыры амэрыканскiя вайскоўцы. Прадстаўнiкi iрацкiх шпiталяў таксама паведамляюць аб некалькiх забiтых мiрных iракцах i аб дзясятках параненых. Невядома, якая частка Багдаду застаецца пад iрацкiм кантролем. Паведамляецца, што з надыходам ночы, амэрыканскiя сiлы заставалiся ў цэнтры iрацкай сталiцы. Тым часама на поўднi Іраку тысячы брытанскiх вайскоўцаў увайшоў у Басру – другi паводле вялiчынi горад Іраку. Мiнiстар абароны Брытанii Джэф Гун заявiў, што мясцовае насельнiцтва вiтала брытанскiя сiлы. Сёньня ж два амэрыканскія салдаты і два журналісты былі забітыя ў выніку ракетнай атакі на амэрыканскі цэнтар сувязі ў паўдзённых ваколіцах Багдаду. Яшчэ 15 чалавек былi параненыя. Паведамляецца, што два польскiя журналiсты былi сёньня захопленыя ўзброенымi людзьмi на поўднi ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG