ВАШЫНГТОН. Мiнiстар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявiў, што амэрыканскiя войскi праводзяць аналiзы хiмiчных рэчываў, знойдзеных на складзе ў цэнтральным Іраку. Папярэднiя аналiзы не дазваляюць казаць, цi ёсьць гэтыя рэчывы хiмiчнай зброяй. Паводле Рамсфэльда, праверка возьме прынамсi некалькi дзён.