БЭЛФАСТ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сустрэлiся ў Паўночнай Ірляндыі, каб абмеркаваць магчымую ролю ААН у пасьляваенным Іраку. Паводле дзяржсакратара ЗША Колiна Паўэла, гэтыя перамовы дэманструюць, што ваенныя дзеяньнi ў Іраку сканчаюцца i што ўжо час думаць пра пасьляваенную фазу. Каля тысячы чалавек сабралiся непадалёк ад замку Гiлсбара ў Паўночнай Ірляндыi, дзе адбывалася сустрэча. Дэманстранты пратэставалi супраць вайны ў Іраку.
Заўтра Буш i Блэр, разам з прэм’ер-мiнiстрам Ірляндыi Бэрцi Аернам маюць абмеркаваць мiрны працэс ў Паўночнай Ірляндыi.