Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  ЗША адданыя партнэрству з Расеяй, кажа Кандалiза Райс


МАСКВА. Дарадца прэзыдэнта ЗША у справе нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла прэзыдэнту Расеі Уладзімеру Пуціну, што Злучаныя Штаты адданыя партнэрству з Расеяй, нягледзячы на пэўныя разыходжаньні наконт Іраку. Інфармацыйныя агенцыі цытуюць словы неназванага амэрыканскага дыплямату, паводле якога Райс падкрэсьліла важнасьць дыялёгу ў ірацкім пытаньні. Паводле дыплямату, дарадца прэзыдэнта ЗША таксама абмеркавала з расейскім кіраўніцтвам абстрэл у Іраку аўтамабіляў з расейскімі дыпляматамі. Пасол Расеi ў Іраку казаў, што канвой абстралялi амэрыканскiя вайскоўцы. Райс нiбыта адмовілася прызнаць віну ЗША ў абстрэле.
XS
SM
MD
LG