БАГДАД. Два амэрыканскія жаўнеры і два журналісты былі забітыя і яшчэ 15 чалавек параненыя ў выніку ракетнай атакі на амэрыканскі цэнтар сувязі ў паўдзённых ваколіцах Багдаду. Маёр Марк Бірмінгэм паведаміў журналістам, што двое параненых знаходзяцца ў крытычным стане.