Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  Сэрбскiя ўлады кажуць, што раскрылi забойства Джынджыча


БЯЛГРАД. Міністар унутраных справаў Сэрбіі Душан Міхайлавіч заявіў, што паліцыя раскрыла ўсе дэталі ўчыненага ў сакавіку забойства прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Міхайлавіч заявіў на мясцовай тэлевізіі, што пра гэтае злачынства ўсё ўжо высьветлена. Большасьць арганізатараў і датычных да забойства ўжо ў турме, многія зь іх прызналі свой ўдзел у злачынстве – у тым лiку i чалавек, які непасрэдна ажыцьцявіў забойства. Новы прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Жыўкавіч заявіў, што расьледваньне паказала ускосную альбо непасрэдную датычнасьць да забойства многіх былых і цяперашніх сэрбскіх палітыкаў.
XS
SM
MD
LG