Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  Румынскiя журналiсты кажуць аб цэнзуры


БУХАРЭСТ. Тры журналісты найбуйнейшай прыватнай румынскай радыёстанцыі Эўропа Эф-Эм звольніліся, абвінаваціўшы кіраўніцтва станцыі ў адкрытай падтрымцы ўраду. Яны заявілі, што журналістам станцыі было загадана падтрымліваць урад, каб абараніць фінансавыя інтарэсы ўладальніка станцыі, францускай кампаніі. Паводле журналістаў, кіраўніцтва станцыі заклікала іх не перадаваць у эфір зьвесткі, нявыгадныя да ўладаў, і накладала на іх спагнаньні за адмову выконваць гэта. Радыёстанцыя нядаўна крытыкавала румынскі ўрад за выдачу кантракту на адбудову футбольнага стадыёну фірмам, блізкім да кіроўнай партыі.
XS
SM
MD
LG