АМАН. Прэсавы сакратар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя выказаў сур’ёзную занепакоенасьць разьвіцьцём гуманітарнай сытуацыі ў Багдадзе, насельніцтва якога дасягае пяці мільёнаў чалавек. Па словах прадстаўніка камісіі ААН у справах гуманітарнай каардынацыі Іраку , разбурэньне інфраструктуры і немагчымасьць арганізацыі хуткай дапамогі параненым жыхарам сталіцы Іраку прадстаўляюць сабой самую вялікую пагрозу. Прадстаўнікі дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ выказалі занепакоенасьць уплывам вайны на багдацкіх дзяцей, якія складаюць амаль палову насельніцтва сталіцы Іраку. ЮНІСЭФ таксама выключна занепакоены паведамленьнямі пра выкарыстаньне касэтных бомбаў у густа населеных гарадскіх раёнах.