МАСКВА: Расея паведаміла, што сёньня, у выніку абстрэлу канвою расейскіх дыпляматаў і журналістаў, які накіроўваўся з Багдаду ў Сырыю, некалькі чалавек параненыя. Паводле аднаго з журналістаў, канвой, у якім знаходзіўся расейскі пасол ў Іраку Ўладімір Цітарэнка, двойчы трапіў пад абстрэл з боку невядомых узброеных людзей ў джыпах. МЗС Расеі накіраваў афіцыйны пратэст ўладам Іраку і ЗША і запатрабаваў выясьненьня інцыдэнта. Паводле амэрыканскага камандаваньня, абстрэл адбыўся ў раёне кантраляваным ірацкімі сіламі, і саюзныя сілы не нясуць адказнасьці за гэты інцыдэнт. Большасьць расейскіх дыпляматаў ўжо раней пакінулі Багдад, аднак там да сёньняшняга дня заставалася некалькі чалавек на чале з амбасадарам.