ТЭЛЬ-АВІЎ: Ў Ізраілі распачаўся суд над высокага рангу прадстаўніком палестынскага руху Фатах-Марванам Бархуці. Ён быў захоплены ў палон год таму, і абвінавачваецца ў арганізацыі тэрактаў супраць Ізраілю, у якіх загінулі 26 чалавек. Бархуці заявіў, што ён не прызнае легітымнасьці ізраільскага суду, зьяўляецца палітыкам і дэпутатам палестынскага парлямэнту, а з гвалтам ня мае нічога супольнага. Між тым сёньня, ізраільскія танкі і гелікоптары абстралялі вёску ў сэктары Газа, затым ўвайшлі яе, затрымалі ўсіх мужчынаў і правялі дакладны вобыск усіх хатаў ў пошуках баевікоў.