БЭРЛІН: Міністр абароны ФРГ Пітэр Струк заявіў, што Эўропа не выдзяліць грошай і не пашле свае войскі ў Ірак, каб дапамагчы ў адбудове краіны, калі Іракам будуць кіраваць Злучаныя Штаты. Струк адзначыў, што Эўропа хоча, каб пасьляваенная адбудова Іраку была даручаная Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, інакш Бэрлін ня возьме ўдзелу ў ёй. Гэткім чынам нямецкі міністр пракаментаваў ранейшую заяву дарадніка ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ЗША-Кандалізы Райс, якая заявіла, што Ірак, гэта выключны выпадак, і галоўную ролю ў фармаваньні будучай адміністрацыі Іраку адыграюць Велікабрытанія і ЗША.