(Белград) Міністар абароны Сэрбіі і Чарнагорыі Барыс Тадзіч паабяцаў, што былы гэнэрал войска басьянцкіх сэрбаў Радка Младзіч, які абвінавчваецца у ваенных злачынствах, будзе схоплены. Младзіч абвінавачваецца Міжнародным трыбуналам у тым, што атрады пад ягоным камандаваньнем зьнішчылі каля 8 тысяч мусульманаў у Босьніі, у раёне гораду Срэбраніца. Заява сэрбскага міністра адносна Младзіча сталася праявай больш жорсткай пазыцыі сэрбскага ўраду ў адносінах да ваенных злачынцаў пасьля забойства прэмьер-міністра Зорана Джынджыча. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл зьвярнуўся да афіцыйнага Белграду з просьбай паскорыць затрыманьне Радка Младзіча і Радавана Караджыча, абінавачаных у гэнацыдзе супраць мусульманаў падчас вайны у Босьніі. Іхнай вдыачы неаднаразова патрабавала пракурор міжнароднага трыбуналу Карла дэль Понтэ