Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  Новыя ахвяры вірусу САРС у Ганконгу

(Ганконг, КНР) Чалавек, у якога былі выяўленыя сымптомы захворваньня атыповай пнэўманіяй быў затрыманы сёньян паліцыяй Ганконгу ў адным са шматкватэрных будынкаў. Гэта адбылося пасьля таго, як гэты чалавек адмовіўся прайсьці абсьледваньне ў шпіталі. Кіраўніцтва Ганконгу адмовілася паведаміць, колькі чалавек магло быць інфікавана так званым САРС – сындромам вострага рэспіраторнага захворваньня, ад якога толькі ў Ганконгу памерлі 20 чалавек. Усяго зафіксавана 2600 выпадкаў гэтага віруснага захворваньня у больш як 30 краінах сьвету. Учора экспэрты Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявілі, што ўпершыню сындром САРС быў вяўлены ў правінцыі Гуанчжун у Кітаі яшчэ некалькі месяцаў таму. 17 выпадкаў захворваньня выяўленыя ў Чэхіі
XS
SM
MD
LG